Белстат апублікаваў вынікі росту цэнаў за першае паўгодзьдзе 2025 году.
Цягам 6 месяцаў у Беларусі актыўна даражэлі прадукты так званага «баршчовага набору», расьлі жыльлёва-камунальныя тарыфы, кошты транспарту, сувязі. Гэта і сфармавала агульны індэкс інфляцыі за студзень–чэрвень на ўзроўні 105,4%.
Пры гэтым прырост цэнаў на прадукты харчаваньня склаў 7,2%, а на паслугі — 5,9%.
Найбольш падаражэлі бульба — у 2,2 раза, капуста — у 2 разы, буракі — у 2,3 раза, цыбуля — у 1,6 раза, морква — у 1,8 раза.
На 10% падаражэла ялавічына, на 8% — рыба, на 6–8 працэнтаў — малако і малочныя прадукты. На 11% падаражэлі ячныя крупы, на 69% — яблыкі. Такое рэзкае падаражэньне можна вытлумачыць толькі ў выпадку кавы, якая падаражэла на 21% празь неўраджай.
Падаражэў таксама бэнзін — на 6,7%.
Рост цэнаў на паслугі на другім месцы, потым ідуць прамысловыя тавары.
На 10% за паўгода падаражэлі паслугі ЖКГ, на 12% — гарадзкі транспарт, на 15% — міжнародныя перавозкі, на 8,8% — сотавая сувязь. На 10% падаражэлі паслугі дзіцячых садкоў і на 18% — санаторыяў.
Інфляцыя ў сэктары прамысловых тавараў у другім квартале паскорылася і ў выніку першага паўгодзьдзя склала 2,7%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ў Беларусі адны тавары даражэюць, а іншыя таньнеюць і пры чым тут рэгуляваньне цэнаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка паабяцаў паставіць у Калінінградзкую вобласьць «няшчасную бульбу», нягледзячы на яе дэфіцыт у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У міністэрстве сельскай гаспадаркі адказалі, чаму бракуе бульбы: вырас попыт