За няпоўныя дзьве дэкады колькасьць прапаноў працы павялічылася на 1,76% (на 7 ліпеня было — 216.261).
Больш за ўсё вакансій адкрыта ў Менску — 59.603. Далей ідуць Менская вобласьць — 35.570, Берасьцейская — 27.022, Горадзенская — 27.887, Гомельская — 24.175, Віцебская — 22.907 і Магілёўская — 22.553.
У 2025 годзе і бліжэйшыя 10 гадоў тэндэнцыі няхваткі пэрсаналу на рынку працы ў цэлым будуць захоўвацца, заявіла 19 лютага дырэктарка сэрвісу па пошуку працы і пэрсаналу «HeadHunter Беларусь» Сьвятлана Шапарава.
У траўні 2025 году ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 122,1 тыс. чалавек — на 13,7 тыс. менш, чым у красавіку.
- У траўні 2024 года Тацяна Бранцэвіч, якая на той момант займала пасаду намесьніка міністра эканомікі, выказала меркаваньне, што з улікам дэфіцыту кадраў на першым месцы паводле актуальнаьсці павінна стаяць «задача не прыцягненьня новых працоўных рэсурсаў здалёк», а ўтрыманьне сваіх кадраў, а яшчэ лепш — «вяртаньне грамадзян, якія эмігравалі».
- Паводле даных Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасьля падзей жніўня 2020 году.
- Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс.
У лютаўскім дакладзе (2025 год) Групы незалежных экспэртаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі гаварылася, што з краіны за гэты час магло зьехаць да 600 тыс. грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 150 тысяч пакістанцаў замест 500 тысяч беларусаў: стратэгічны ход Лукашэнкі як спосаб умацаваньня рэжыму? Аналіз Валера Карбалевіча