На Берасьцейшчыне перакулілася маршрутка. Сем чалавек у шпіталі

Празь 10 хвілін пасьля адпраўленьня зь Янава ў Горадню, толькі выехаўшы зь мястэчка, 47-гадовы кіроўца пайшоў на абгон.

Але ня змог утрымаць мікрааўтобус на на мокрай дзьвюхпалоснай шашы М10, і той вылецеў пад адхон і перакуліўся.

Сем пасажыраў забралі ў шпіталь, паведаміла МУС.

Маршруткі — распаўсюджаны, а часам і безальтэрнатыўны аўтамабільны грамадзкі транспарт паміж гарадамі ў Беларусі. Нярэдка яны трапляюць у дарожна-транспартныя здарэньні, у выніку якіх цярпяць пасажыры.

  • 9 ліпеня маршрутка трапіла ў аварыю ў Менску, пацярпела 68-гадовая пасажырка.
  • 27 траўня маршрутка перакулілася на Р53 у Смалявіцкім раёне — трое ў шпіталі.
  • 20 траўня — ДТЗ з маршруткай у Горадні, 7 пацярпелых.
  • 12 лютага — у Менску пацярпелі 5 пасажыраў маршруткі.
  • 19 студзеня маршрутка зьехала пад адхон перад Мачулішчамі пад Менскам — 7 пацярпелых, у тым ліку дзіця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус загінуў на борце самалёта, які сёньня разьбіўся ў Расеі, — «Люстэрка»