Некалькі чалавек загінулі і яшчэ некалькі атрымалі раненьні ў чыгуначнай катастрофе на паўднёвым захадзе Нямеччыны.
Пра гэта паведамілі нямецкія СМІ, у прыватнасьці Bild і агенцтва dpa.
Паводле выданьня Schwäbische Zeitung, сама меней тры чалавекі загінулі і больш за 30 атрымалі раненьні Афіцыйных зьвестак пра колькасьць ахвяр і прычыны катастрофы пакуль няма.
Вядома, што з рэек сышлі прынамсі два вагоны рэгіянальнага пасажырскага цягніка.
Гэта адбылося ва ўзгорыстай і лясістай мясцовасьці.
У цягніку было каля ста пасажыраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Берасьцейшчыне перакулілася маршрутка. Сем чалавек у шпіталі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус загінуў на борце самалёта, які сёньня разьбіўся ў Расеі, — «Люстэрка»