Ужо сёньня: 86 гадоў таму Менск стаў Мінскам, 60 гадоў таму ў Менску адкрылі плянэтарый

Менск, 1930-я гады

Падзеі 29 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

1939 — Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.

Замена назвы на Мінск адбылася падчас кампаніі моўнай русыфікацыі і тэрору супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. Ніякіх мовазнаўчых ці гістарычных аргумэнтаў пастанова Вярхоўнага Савету не зьмяшчала. Гэта было вяртаньне да расейскае назвы, якую ў сваю чаргу расейская імпэрская адміністрацыя пасьля анэксіі Беларусі ўзяла з польскае мовы.

Як Менск стаў Мінскам. Факты, песьні і падкасты


Таксама ў гэты дзень

1921 Адольф Гітлер робіцца лідэрам Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны.

1957 — набыў моц статут Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ).

1961 — Гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі.

1965 — у Мінску, у парку імя Максіма Горкага адчынены плянэтарый.

1968 — папа Рымскі Павал VI у энцыкліцы «Humanae Vitae» («Чалавечае жыцьцё») забараніў каталікам усе штучныя мэтады кантролю за нараджальнасьцю.

У гэты дзень нарадзіліся

1805Алексіс дэ Таквіль, францускі пісьменьнік, гісторык і сацыёляг.

Алексіс дэ Таквіль

1883Бэніта Мусаліні, італьянскі палітычны дзеяч, стваральнік фашызму, кіраўнік Італіі ў 1922–1943 гадох.

1888 Уладзімір Зварыкін, расейскі і амэрыканскі інжынэр, вынаходнік тэлевізіі.


Уладзімір Зварыкін

1908 Юрка Лявонны, беларускі паэт.

Юрка Лявонны. 1920-я гг. (фота перададзенае Віктарам Жыбулем)

1929Жан Бадрыяр, францускі філёзаф-постмадэрніст, сацыёляг, літаратар.

У памяці

1856Робэрт Шуман, нямецкі кампазытар і піяніст.

1890Вінсэнт ван Гог, галяндзкі мастак (скончыў жыцьцё самагубствам).

Вінсэнт ван Гог, «Прагулка вязьняў» (1890)

29 ліпеня 2004 году памёр Язэп Юхо, юрыст, гісторык, прафэсар, заснавальнік беларускай навуковай школы гісторыі дзяржавы і права, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя.