Паводле ўкраінскай выведкі, Масква шукае альтэрнатыўныя крыніцы кампанэнтаў, у тым ліку для бесьпілётнікаў і ракетнай зброі, на фоне заходніх санкцый і лягістычных праблем.
«Урад Беларусі паскарае запуск вытворчасьці, зьвязанай з бесьпілётнікамі, электронікай двайнога прызначэньня і цэлеўказаньнем. Праекты з ваенным патэнцыялам сталі прыярытэтам у інавацыйнай стратэгіі краіны, якая раней была сканцэнтравана на цывільных галінах прамысловасьці, ад сельскагаспадарчай тэхнікі да фармацэўтыкі», — гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе ўкраінскі партал «Мілітарний».
Служба зьнешняй выведкі Ўкраіны дадала, што большасьць аб’ектаў, зьвязаных з арміяй, у Беларусі плянуецца пабудаваць і ўвесьці ў эксплюатацыю на працягу паўтара года.
Сярод прыкладаў служба прыводзіць завод па вытворчасьці кампазытных элемэнтаў для БПЛА, створаны на базе навукова-практычнага цэнтру шматмэтавых бесьпілётных комплексаў:
«Праект быў замарожаны яшчэ ў 2020 годзе, але аднавіўся пасьля пачатку вайны. Да канца 2024 года прадпрыемства было пабудавана і абсталявана, а ўжо ў лютым 2025 года — запушчана. У сакавіку яно выйшла на поўную магутнасьць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бесьпілётнік у 2,5 тоны і супрацькульная камізэлька ад Беларусі, цацачныя Т-90МС і «Санцапёк» з Расеі. Што паказалі на MILEX-2025Падобную дынаміку ведамства назірае і ў выпадку з заводам «Зеніт-БелОМА», дзе разгортваецца вытворчасьць прыцэльных і аўтамабільных кампанэнтаў. Запуск ліній там заплянаваны на жнівень, а да канца году завод павінен працаваць на поўную магутнасьць.
На прадпрыемстве «Інтэграл», дадае СЗВ, ідзе пашырэньне вытворчых магутнасьцяў па вытворчасьці электронікі падвойнага прызначэньня. Гэта тычыцца, у прыватнасьці, мікрасхем, якія Расея можа выкарыстоўваць для сыстэм навядзеньня ў ракетах Х-101. Новы завод павінен быць уведзены ў эксплюатацыю ў сьнежні і выйсьці на поўную магутнасьць у 2026 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковыя прадпрыемствы і кіраўніцтва арміі. Супраць каго ЗША ўвялі новыя санкцыі ў БеларусіЗгодна з бюджэтнымі і закупачнымі дакумэнтамі, прааналізаванымі Радыё Свабода, дзяржаўныя выдаткі Беларусі на ваенныя патрэбы, у тым ліку на сучасныя расейскія зьнішчальнікі і ўдарныя верталёты, за апошнія тры гады павялічыліся ў 2,6 раза.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Больш траціць немагчыма». Як расьце вайсковы бюджэт Беларусі і на што ідуць грошы