У Польшчы затрымалі 32 чалавекі, у тым ліку беларусаў, за супрацоўніцтва з расейскімі спэцслужбамі, — Туск

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, архіўнае фота

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на пасяджэньні ўраду паведаміў, што ў Польшчы 32 чалавекі былі затрыманыя па падазрэньні ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі.

Паводле яго, гэтых людзей падазраюць у дывэрсіях, падпалах і іншых гвалтоўных дзеяньнях. Сярод затрыманых — грамадзяне Польшчы, Расеі, Украіны і Беларусі.

Туск падкрэсьліў, што гэта не ізаляваныя выпадкі, а частка расейскай кампаніі па дэстабілізацыі Польшчы. Ён заклікаў усе спэцслужбы быць напагатове і паабяцаў жорсткую рэакцыю на любыя дзеяньні, якія пагражаюць бясьпецы дзяржавы.

Паводле Туска, адзін з абвінавачаных ужо асуджаны і адбывае пакараньне, астатнія чакаюць суду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры прычыны абвастрэньня міграцыйнага крызісу — тлумачэньне польскага аналітыка Міхала Патоцкага