Цэны вырастуць на 5–15%, вынікае з паведамленьня БЕЛТА.
Гарадзкія лініі стануць даражэйшыя:
- на 20 капеек у межах аднаго тарыфнага поясу (напрыклад, Менск – Гарадзішча),
- на 25 капеек у межах двух паясоў (напрыклад, Менск – Чырвоны Сьцяг).
На рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях рост цаны залежыць ад адлегласьці, тыпу вагона і клясы. Напрыклад:
- Менск – Рудзенск (рэгіянальны, эканом-кляса) — на 25 капеек,
- Менск – Бабруйск (рэгіянальны, бізнэс-кляса) — на 55 капеек,
- Менск – Віцебск (пляцкарта) — на 82 капейкі, (купэ) — на 1,13 руб.,
- Менск – Гомель (бізнэс, 2-я кляса) — на 1,20 руб., (1-я кляса) — на 1,65 руб.
Папярэдняе павышэньне тарыфаў было летась у красавіку.
Новыя тарыфы ўступяць у сілу пасьля афіцыйнага апублікаваньня пастановы № 50, якую ўжо прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Як вынікае з інфармацыі на партале pravo.by, гэта адбудзецца ўжо 31 ліпеня, у чацьвер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ў Беларусі адны тавары даражэюць, а іншыя таньнеюць і пры чым тут рэгуляваньне цэнаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя ў Беларусі за 5 месяцаў склала 5,4 працэнта, гэта ўжо больш за прагноз уладаў на цэлы год