Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ заявіла, што на Валыні затрымала агента КДБ Беларусі


Сядзіба СБУ ў Кіеве. Ілюстрацыйнае фота
Сядзіба СБУ ў Кіеве. Ілюстрацыйнае фота

У Кіеве паведамілі, што затрыманы нібыта шпіёніў за войскамі ля паўночнай мяжы Ўкраіны.

Контравыведка Службы бясьпекі Ўкраіны заявіла, што сарвала пляны спэцслужбаў Беларусі здабыць зьвесткі пра абарону паўночнай мяжы Ўкраіны.

«У выніку прэвэнтыўных дзеяньняў на Валыні быў затрыманы агент КДБ Беларусі, які шпіёніў за ўкраінскімі вайскоўцамі.

Як выявіла сьледзтва, падазраваным аказаўся 24-гадовы мясцовы беспрацоўны, які шукаў „лёгкіх грошай“ у Telegram-каналах. Спадзеючыся на грошы ад беларускіх спэцслужбаў, агент пагадзіўся выконваць іхныя заданьні. Сярод асноўных — маніторынг месцаў разьмяшчэньня блёкпастоў і ўмацаваных раёнаў Узброеных сілаў на паўночнай мяжы Ўкраіны».

Апрача таго, паведамляецца, што на просьбу КДБ падазраваны спрабаваў выявіць вайсковыя цягнікі, якія рухаліся па мясцовых каляінах або стаялі на транзытных станцыях, што ён фіксаваў умацаваньні Ўзброеных сілаў і адзначаў іх геалякацыю на мапах Google.

Падазраванага затрымалі на месцы жыхарства, сканфіскавалі тэлефон з ананімным чатам у мэсэнджары, узялі пад варту і выставілі падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе, учыненай ва ўмовах ваеннага становішча.

Рэакцыі КДБ Беларусі на гэта пакуль няма.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG