Цяпер на месца абвалу звозяць грунт, каб зрабіць новы бераг менш стромым і прадухіліць новыя абвалы, вынікае з рэпартажу БелТА.
Аднаўляць ранейшую лінію берага, ня кажучы пра хлявы і дарогу, ня будуць.
«Застанецца новы рэльеф мясцовасьці», — сказаў намесьнік кіраўніка Чыгуначнага раёну Віцебску Аляксандар Клячын.
Паводле яго, прычынай абвалу магло стаць падмываньне падземнымі водамі.
Вярхоўе, дзе адбыўся абвал, — былы пасёлак, які далучылі да Віцебск у 2017 годзе. Менавіта ў тым годзе завяршылася і будаўніцтва Віцебскай ГЭС ніжэй па цячэньні, што выклікала пад’ём вады. Праектам ГЭС было прадугледжана ўмацаваньне берагоў у Вярхоўі.
Гэта ня першае здарэньне пасьля запуску ГЭС. У 2017 годзе пад пагрозай затапленьня апынуўся дзейны даламітны кар’ер «Гралёва». Выявілася, што падземныя воды сталі трапляць у кар’ер хутчэй, чым разьлічвалі інжынэры. Для выратаваньня кар’еру вылучалі дадатковыя сродкі — на земляныя працы і станцыю адпампоўваньня.
У 2023 годзе ў вёсцы Барвін, што на супрацьлеглым ад Вярхоўя беразе, абвалілася ў Дзьвіну частка дарогі перад хатамі. Сёлета ж 25 ліпеня патокі дажджавой вады разбурылі галоўную дарогу зь Віцебску ў гэтую прыбярэжную вёску.
Форум