Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аэрофлот» працягвае адмяняць рэйсы пасьля хакерскага нападу, у тым ліку ў Менск


Пасажыры ў чаканьні рэйсаў у адным з аэрапортаў Масквы. 28 ліпеня 2025
Пасажыры ў чаканьні рэйсаў у адным з аэрапортаў Масквы. 28 ліпеня 2025

Найбуйнейшая расейская авіякампанія «Аэрофлот» паведаміла аб адмене сямі пар авіярэйсаў, прадугледжаных раскладам на 29 ліпеня.

28 ліпеня былі адменены амаль 60 пар рэйсаў кампаніі. Там гэта растлумачылі збоем у працы інфармацыйных сыстэм, адказнасьць за які ўзялі на сябе хакерскія групоўкі Silent Crow і «Кіберпартызаны BY».

Генпракуратура Расеі пацьвердзіла, што прычынай збою стала хакерская атака, і завяла крымінальную справу. «Аэрофлот» інфармацыю аб узломе сваіх сыстэм хакерамі не камэнтуе. Па ацэнках экспэртаў РБК, толькі за 28 ліпеня «Аэрофлот» мог страціць да 250 мільёнаў расейскіх рублёў.

З-за масштабнай хакерскай атакі на расейскую кампанію «Аэрофлот» скасавалі яшчэ некалькі рэйсаў Масква-Менск і ў зваротны бок. Сёньня былі скасаваныя начныя рэйсы Масква — Менск, які вылятае ў 00.20, і рэйс на 9.10. Самалёты на 15.00. 18.40 і 20.25 пакуль не адмененыя.

Расклад прылётаў у аэрапорт «Менск», 29 ліпеня 2025
Расклад прылётаў у аэрапорт «Менск», 29 ліпеня 2025

Таксама не паляцяць самалёты Менск — Масква раскладам на 6.30 і 11.40.

Рэйсы на 17.20 і 21.10 і 22.55 пакуль не адмененыя, паведамляе «Люстэрка».

28 ліпеня расейская авіякампанія «Аэрофлот» заявіла аб збоі ў рабоце інфармацыйных сыстэм і адмене больш як 40 рэйсаў, у тым ліку рэйсаў у Менск і з Менска.

Пазьней адказнасьць за збой на сябе ўзялі хакерская група Silent Crow і Кібэрпартызаны. Актывісты заявілі аб зьнішчэньні ўнутранай IT-інфраструктуры расейскай авіякампаніі «Аэрофлот».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG