Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве расейскія аптэчныя сеткі маюць збой у працы, падазраюць узлом


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзьве буйныя расейскія сеткі аптэк — «Столичка» и «Неофарм» (абедзьве належаць кампаніі «Неофарм») у аўторак маюць тэхнічныя праблемы.

Некаторыя аптэчныя пункты, у прыватнасьці ў Маскве, не працуюць, абедзьве сеткі маюць праблемы з замовай лекаў і некаторымі іншымі функцыямі. Пра гэта сеткі аптэк паведамілі на сваіх сайтах.

Паводле тэлеграм-каналу Mash, які карыстаецца крыніцамі з расейскіх сілавых ведамстваў, сыстэмы аптэчных сетак меркавана былі ўзламаныя. Mash піша, што на ліквідацыю наступстваў узлому могуць сысьці дзень ці два, «але дакладных прагнозаў пакуль ніхто не дае».

Як піша РБК, у Маскве меркавана працуюць толькі 20-30 аптэк сеткі «Неафарм», астатнія зачыненыя праз, як паведамілі супрацоўнікі адной з аптэк, хакерскую атаку, якая, па іх словах, адбылася яшчэ ўчора.

Адказнасьць за магчымы хакерскі напад пакуль ніхто на сябе не ўзяў. Расейскія сілавікі пакуль не пацьвярджалі і не адмаўлялі факт хакерскага нападу.

Напярэдадні адбыўся сур’ёзны збой у рабоце IT-сыстэм расейскай авіякампаніі «Аэрафлот». У панядзелак і аўторак праз гэта былі адменены дзясяткі рэйсаў. Адказнасьць за атаку ўзялі на сябе беларускія «Кібэрпартызаны» і праўкраінская групоўка Silent Crow, паходжаньне якой невядомае. Яны сьцьвярджаюць, што ім удалося сурʼёзна парушыць працу сыстэм, а таксама спампаваць крытычна важныя дадзеныя. Расейскія сьледзтва таксама паведаміла пра хакерскі напад.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG