Па словах палітыка, пасьля гэтага будуць уведзеныя абяцаныя ім мыты. Аднак Трамп ня ўпэўнены, што гэта падзейнічае на Маскву, таму што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін «відавочна хоча, каб вайна працягвалася».
Трамп дадаў, што ўвядзеньне пошлін не паўплывае на сусьветныя цэны на нафту, бо ЗША могуць павялічыць здабычу. Раней Трамп заяўляў, што калі Расея не заключыць «зьдзелку» аб міры ва Ўкраіне, то ЗША ўвядуць 100-працэнтнае імпартнае мыта ня толькі для Расеі, але і для краін, якія купляюць у яе энэрганосьбіты.
Форум