За дапамогу палітвязьням затрымалі менскую мастачку Аксану Шаляпіну
Пра затрыманьне менскай мастачкі Аксаны Шаляпінай піша «Наша Ніва».
Паводле інфармацыі выданьня, Шаляпіну абвінавачваюць паводле артыкулу аб «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (артыкул 361-4 Крымінальнага кодэксу) за дапамогу палітвязьням. Цяпер яна ў СІЗА.
Аксане Шаляпінай 48 гадоў, яна скончыла архітэктурны факультэт БНТУ, у 2000–2005 гадах працавала ў праектным інстытуце ў Менску, а пасьля пайшла ў сфэру дызайну інтэр’ераў.
З 2009 году яна малюе карціны, часьцей за ўсё пэйзажы, і прадае іх праз арт-каталёгі. Працы Шаляпінай знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Нямеччыны, Італіі, іншых краін.
Мастачцы можа пагражаць да 6 гадоў зьняволеньня.