Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьвесткі аб пакупніках «экстрэмісцкага» брэнду ўпрыгожаньняў Belaruskicry маглі трапіць да трэціх асоб


Упрыгожаньні Belaruskicry
Упрыгожаньні Belaruskicry

Пра гэта вытворца напісаў у інстаграме.

Зьвесткі аб пакупніках маркі ўпрыгожаньняў Belaruskicry маглі трапіць да трэціх асоб, паведаміў вытворца.

«Сябры, мы зьвяртаемся да вас з клопатам. У сувязі з апошнімі навінамі ў прызнаньні Belaruskicry экстрэмісцкім фармаваньнем у Беларусі, у нас няма ўпэўненасьці, што даныя вашых мінулых заказаў ня трапілі ў іншыя рукі», — сказана ў паведамленьні.

Імаверна, размова ідзе аб сілавіках.

У канцы ліпеня брэнд упрыгожаньняў Belaruskicry прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Блізкія да сілавікоў тэлеграм-каналы пісалі аб тым, што за нашэньне ўпрыгожаньняў маркі ў Беларусі можа пагражаць адказнасьць, заўважыла «Мэдыязона».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG