Вайсковы экспэрт, палкоўнік аўстрыйскага Генштабу Маркус Райснэр пракамэнтаваў DW ролю Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.
«Беларусь даволі доўга і пасьпяхова ўстрымлівалася ад наўпроставага ўдзелу ў канфлікце, дзякуючы саступкам, якія яна зрабіла Расеі. Я цалкам веру, што мэта Беларусі — ня быць уцягнутай у гэты канфлікт у тым сэнсе, што яна выставіць сотні тысяч салдат, якія будуць фактычна ваяваць на фронце», — заявіў Райснэр.
Аўстрыйскі вайсковы экспэрт лічыць, што Аляксандру Лукашэнку трэба аддаць належнае за тое, што ён дзейнічае «як хітрая ліса».
«Але праблема палягае ў тым, што Беларусь усё ж ізаляваная ў першую чаргу ад Захаду. І яна ўсё роўна павінная задавальняць патрэбы насельніцтва і ў рэшце рэшт, магчыма, будзе вымушаная зьвярнуцца да Расеі, бо ў яе няма іншых альтэрнатываў.
Гэта было б на самой справе шанцам для Захаду пачаць кантактаваць з Беларусьсю і спрабаваць пераманіць насельніцтва на свой бок, перш чым адбудзецца гэты пералом. Але гэта ня так проста, таму што паміж беларусамі і расейцамі вельмі шчыльныя сувязі» — заявіў Маркус Райснэр.
Форум