Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аддзел праўнай дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасьці ў Польшчы заявіў, што аднаўляе працу


Вольга Дабравольская, кіраўніца аддзелу праўнай дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасьці, архіўнае фота
Вольга Дабравольская, кіраўніца аддзелу праўнай дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасьці, архіўнае фота

Аддзел працаваў пяць гадоў і дапамог многім беларусам знайсьці адказы на юрыдычныя пытаньні пры адаптацыі ў Польшчы. Пасьля перапынку ён адновіць працу.

Пасьля вымушанага перапынку аддзел праўнай дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасьці (ЦБС) неўзабаве адновіць працу. Гэтую навіну 29 ліпеня ў інтэрвію Радыё Рацыя паведаміла яго кіраўніца Вольга Дабравольская:

«Акурат сёньня мы даведаліся, што ў нас будзе магчымасьць аднавіць працу — спачатку, можа, часткова, але ўжо ўпэўнена магу сказаць, што аддзел праўнай дапамогі ЦБС паволі будзе аднаўляць працу. І старт наш ужо заплянаваны на жнівень, то бок празь некалькі дзён мы пачнем прымаць новыя заяўкі».

У сярэдзіне траўня Аддзел праўнай дапамогі ЦБС прыпыніў працу празь недахоп фінансаваньня. Цяпер ён у першую чаргу працягне дапамогу беларускім мігрантам у Польшчы, а ў жніўні вернецца да індывідуальнае дапамогі перадусім былым палітвязьням і актывістам у цяжкай жыцьцёвай сытуацыі.

Цэнтар беларускай салідарнасьці з 2020 году дапамог многім беларусам аформіць дакумэнты, заняцца пошукам працы ў новай краіне, вёў ліставаньне з афіцыйнымі органамі ўлады Польшчы аб важных пытаньнях легалізацыі беларусаў, афармленьня дазволаў на жыхарства, пасьведчаньняў уцякацтва, польскага праязнога дакумэнту, фінансавай справаздачнасьці і іншых дакумэнтаў.

Таксама ЦБС арганізоўваў, у прыватнасьці, бясплатную падрыхтоўку дзяцей беларусаў да школьных іспытаў, зьбіраў грошы на беларускую школку.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG