Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПК: Дроны над Беларусьсю — паказьнік падрыхтоўкі рэжыму да ўдзелу ў вайне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) зрабіў заяву «ў сувязі з ростам колькасьці ваенных бесьпілётных лятальных апаратаў Расейскай Фэдэрацыі ў паветранай прасторы Беларусі і пагрозамі ваеннай эскаляцыі».

У заяве тое, што адбываецца ў паветранай прасторы Беларусі апошнім часам, называюць адным з індыкатараў падрыхтоўкі рэжыму Лукашэнкі да ўдзелу ў ваенных дзеяньнях на баку Расеі.

Аўтары заявы заклікаюць усіх беларусаў і беларусак зьвяртацца ў мясцовыя органы ўлады і Міністэрства абароны па інфармацыю пра тое, як гарантуецца бясьпека грамадзян Беларусі і чаму ў паветранай прасторы Беларусі знаходзяцца небясьпечныя для жыцьця дроны.

29 ліпеня ўначы ў двары 72 дома па вуліцы Матусевіча ў Менску ўпаў бесьпілётнік. У Сьледчым камітэце паведамілі, што па факце здарэньня распачалі крымінальную справу. Паводле СК, бесьпілётнік меў баявую частку з тратылам і вялікай колькасьцю мэталічных шарыкаў.

  • Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі быў створаны ў жніўні 2023 году. Як тады заявіла яго кіраўніца Сьвятлана Ціханоўская, сярод мэтаў АПК — абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, а таксама распрацоўваць і выконваць рашэньні, неабходныя для дасягненьня дэмакратычных перамен у Беларусі. На пачатку ліпеня 2025 году Генэральная пракуратура прызнала Аб’яднаны пераходны кабінэт «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG