Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі па палітычных артыкулах сёлета асудзілі 15 непаўналетніх, у тым ліку за абразу Лукашэнкі

абноўлена

Будынак Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь. Архіўнае фота
Будынак Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь. Архіўнае фота

Вярхоўны суд Беларусі апублікаваў статыстыку крымінальнага пакараньня непаўналетніх асоб за 6 месяцаў 2025 году.

Паводле Вярхоўнага суду, з пачатку 2025 года па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») было асуджана дзевяць непаўналетніх, вынікаез судовай статыстыкі за першае паўгодзьдзе, апублікаванай на сайце Вярхоўнага суда.

Па іншых палітычных артыкулах асудзілі яшчэ шэсьць непаўналетніх — па два падлеткі па трох артыкулах: арт. 367 аб абразе Лукашэнкі, арт. 361-4 аб садзейнічаньні «экстрэмісцкай» дзейнасьці і арт. 186-2 КК аб зьдзеку з дзяржаўных сымбаляў.

Якія віды пакараньня атрымалі гэтыя непаўналетнія, не пазначана.

Агулам за паўгода засудзілі 237 непаўналетніх, у тым ліку за хуліганства, наркотыкі і іншае.

За ўчыненьне злачынстваў супраць жыцьця і здароўя асуджана 11 непаўналетніх, зь якіх за наўмыснае прычыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня (арт. 147 КК) — 7, наўмыснае прычыненьне менш цяжкага цялеснага пашкоджаньня (арт. 149) — 3, забойства (арт. 139) — 1.

У злачынствах супраць палавой недатыкальнасьці або палавой свабоды вінаватымі прызналі 7 непаўналетніх: за згвалтаваньне (арт. 166) — 5, гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару (арт. 167) — 2.

Таксама непаўналетніх у Беларусі судзілі за крадзеж, махлярства, выкраданьне транспартнага сродку або маламернага воднага судна, выкраданьне маёмасьці з дапамогай мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі, рабаўніцтва, наўмыснае пашкоджаньне або зьнішчэньне чужой маёмасьці і вымагальніцтва.

Былі таксама прысуды за парушаны парадак ажыцьцяўленьня эканамічнай дзейнасьці. 41 падлетак атрымаў вырак за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў. Таксама падлеткаў судзілі за хуліганства, парнаграфію, арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што парушаюць грамадзкі парадак.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG