Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвясьціў аб увядзеньні мыта ў 25% на тавары зь Індыі, у тым ліку з-за закупак расейскіх энэрганосьбітаў


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб увядзеньні з 1 жніўня мыта ў памеры 25% на імпарт тавараў зь Індыі. Аб гэтым ён паведаміў у сацсетцы Truth Social.

Паводле яго слоў, хоць Індыя і зьяўляецца «сябрам» ЗША, гандаль паміж краінамі быў «параўнальна» неактыўным з-за «занадта высокага» мыта:

«Адно з з самых высокіх мытаў у сьвеце, і ў іх самыя жорсткія і агідныя нетарыфныя гандлёвыя бар’еры сярод усіх краінаў».

«Акрамя таго, яны заўсёды куплялі пераважную частку сваёй вайсковай тэхнікі ў Расеі і нароўні зь Кітаем застаюцца найбуйнейшымі пакупнікамі расейскіх энэрганосьбітаў у той час як усе хочуць, каб Расія спыніла забойствы ва Ўкраіне — усё гэта нядобра! Таму Індыя будзе плаціць мыта ў 25% плюс штраф за ўсё, апісанае вышэй», — напісаў Трамп.

Прэзыдэнт ЗША сустракаўся з прэмʼер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі 13 лютага сёлета ў Белым доме. Агенцтва Assosiated Press пісала, што тады яны абмеркавалі зьніжэньне мытаў, гандлёвыя пытаньні і ўмацаваньне абаронных сувязяў.

Паведамлялася, што бакі дамовіліся працаваць над пагадненьнем па ўрэгуляваньні гандлёвых спрэчак, якое, як сказаў Модзі, Індыя разьлічвае заключыць да канца году.

Учора Трамп заявіў, што скараціў тэрмін, які ён дае Расеі для заключэньня пагадненьня з Украінай аб спыненьні агню. «10 дзён з сёньняшняга дня», — сказаў ён. Паводле яго слоў, пасьля заканчэньня гэтага тэрміну ён увядзе мыта і «і іншыя меры». Пры гэтым Трамп ня ўпэўнены, што гэта падзейнічае на Маскву, таму што, паводле яго слоў, Уладзімір Пуцін «яўна хоча, каб вайна працягвалася».

Прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі «прынялі да ўвагі» словы прэзыдэнта ЗША. «Працягваецца спэцыяльная ваенная апэрацыя, і мы па-ранейшаму захоўваем прыхільнасьць мірнаму працэсу для ўрэгуляваньня канфлікту вакол Украіны і забесьпячэньня нашых інтарэсаў падчас гэтага ўрэгуляваньня», — сказаў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG